На апазнанні абвінавачаны ў злачынстве сказаў, што раскайваецца і просіць у сваёй ахвяры прабачэння, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” следчы раённай пракуратуры Раман Фядуцік.

Паводле слоў следчага, здарэнне адбылося ноччу 21 сакавіка ў двары аднаго з дамоў на вуліцы Кастрычніцкая. Па папярэдніх дадзеных, мужчына ў рэстаране разам са сваёй жонкай адзначаў яе дзень нараджэння.

Каля адной гадзіны ночы ад выпітага яму нібыта стала дрэнны, і ён выйшаў на свежае паветра. Выйшаўшы з рэстарана, мужчына ўбачыў сімпатычную жанчыну і паціху пайшоў за ёй. На Кастрычніцкай вуліцы дагнаў, схапіў ззаду за шыю, зацягнуў у двор дома і, пагражаючы, што задушыць, згвалціў.

Ахвяра паспела ўбачыць, што гвалтаўнік у халоднае надвор’е не ў верхняй вопратцы,  а ў світары. У тым ліку гэты факт падказаў аператыўным работнікам міліцыі: магчыма, злачынца выйшаў з рэстарана. Затрымалі падазронага днём.

Яму пагражае да чатырох гадоў абмежавання волі альбо ад трох да сямі гадоў зняволення.

Сяргей ЗЯНЬКО.