Напрыканцы красавіка – дакладная дата пакуль не вызначаная – пачне работу амфітэатр.

У вясенне-летні перыяд тут выступаюць самадзейныя і прафесійныя артысты і калектывы. Па традыцыі сезон адкрываюць першым канцэртам мясцовыя выканаўцы. Амфітэатр у Мядзеле пабудавалі да экалагічнага форуму 2006 года.

Святлана ЦІШКО.