Два бронзавыя медалі заваявалі вілейскія каратысты з клуба “Дзяржынец” 10-11 красавіка ў Мінску на міжнародным турніры.
“Было цяжка – удзельнічалі больш за 500 спартсменаў з усёй Беларусі і з Расіі, – адзначыў трэнер Сяргей Кірыевіч. – Але хлопцы добра адпрацавалі і ўзялі два медалі”.

Вадзім Бандарэнка стаў бронзавым прызёрам ва ўзроставай групе 12-13 гадоў. Мікіта Кірыевіч заняў трэцяе месца сярод спартсменаў 10-11 гадоў.

Яўген Канапелька выйграў чатыры паядынкі, але саступіў у пятым – за выхад у фінал. У сустрэчы за трэцяе месца ён прайграў з мінімальным лікам і заняў чацвертае месца.

Святлана ЦІШКО.