Прэзентацыя дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны”, створанага для рэстаўрацыі сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў вёсцы Залессе, пройдзе 27 красавіка ў 18 гадзін у канцэртнай зале Маладзечанскага музычнага вучылішча імя Агінскага.

У праграме мерапрыемства – канцэрт у гонар знакамітага кампазітара і грамадскага дзеяча. Па словах загадчыцы практычнага навучання вучылішча Яўгеніі Мацкевіч, стваральнікамі фонду сталі Маладзечанскае музвучылішча, Саюз беларускіх прадпрымальнікаў і Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт.

Сяргей Зянько.