Рэспубліканскія прадметныя алімпіяды завяршыліся ў пачатку красавіка.Ёсць сярод прызёраў і школьнікі з нашага рэгіёна. Дзе болей, дзе меней, але кожны з сямі раёнаў можа пахваліцца хоць адным дыпломам.


Акрамя таго, некаторыя вучні атрымалі пахвальныя водгукі, г.зн. іх веды таксама ўразілі журы. Напрыклад, васьмікласніца мядзельскай СШ №1 Валерыя Сульжыцкая, якая ўдзельнічала ў алімпіядзе па абслуговай працы сярод вучняў дзевятых класаў. А таксама маладзечанцы Раміла Іванова (нямецкая мова), Піліп Кавалевіч (геаграфія), Паліна Са­харук (гімназія №6), Надзея Бароўка (гі­мназія №7), вучань Гальшанскай гімназіі Арцём Лугін (хімія) і Алена Гаштольд (абслуговая праца) з ашмянскай СШ №1.

*Дакладных вынікаў па Смаргонскім раёне на момант друку газеты не было.

Пры паступленні ў ВНУ прызёры рэ­спубліканскіх алімпіяд на адпаведную спецыяльнасць залічваюцца без экзаменаў.

Святлана ЦІШКО.