Невядомы злачынца ў 22.30 у суботу, 17 красавіка, на вуліцы Будаўнікоў напаў на 43-гадовага мужчыну.

Здарэнне адбылося каля дома №8. Злодзей ударыў сваю ахвяру кулаком у спіну. Пацярпелы паваліўся, ударыўся галавой аб бетонную дарожку. Нападальнік сілай забраў у яго бутэльку віна, 10 цыгарэт, 3 200 рублёў грошай, туфлі і залаты абручальны пярсцёнак.

Агульная сума нанесенай шкоды – 177 тысяч рублёў. Па словах начальніка штаба райаддзела міліцыі Яўгена Беркутава, крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Грабеж”.

Сяргей ЗЯНЬКО.