Намеснік пракурора раёна Віталь Юрэвіч на чале следча-аператыўнай групы выязджаў на месца здарэння. У інтэрв’ю нашаму выданню Віталь расказаў: дом, у якім знайшлі памерлага, – часоў Вялікай Айчыннай вайны. Стаіць у Налібоцкай пушчы.

Выстрал быў зроблены ў сэрца з двухствольнага паляўнічага ружжа неўстаноўленага ўзору. Па папярэдняй інфармацыі, мужчына застрэліўся. Яго жонка сцвярджае, што муж некалькі разоў абяцаў звесці рахункі з жыццём, бо быў вельмі хворы.

Пракуратура цяпер праводзіць праверку. З другога ствала ружжа дасталі патрон. Прызначаныя неабходныя крыміналістычныя экспертызы для таго, каб вызначыць узор паляўнічай стрэльбы і дакладную прычыну смерці нябожчыка.

Аператыўныя работнікі міліцыі правяраюць магчымае дачыненне да смерці мужчыны іншых людзей. Правяраюцца ўсе версіі.

Сяргей ЗЯНЬКО.