Плануецца, што на спаборніцтвы з’едуцца юныя каратысты з усіх абласцей Беларусі і горада Мінска, сказаў у інтэрв’ю “РГ” трэнер і кіраўнік маладзечанскага клуб “Сакура” Сяргей Хадасевіч. Паводле яго слоў, летась на першым першынстве выступілі 244 спартсмены з 13 клубаў.

Сёлета турнір арганізуюць аддзел фізкультуры, спорту і турызму, аддзел па справах моладзі райвыканкама і клуб “Сакура”. Ад нашага рэгіёна выступяць каратысты чатырох клубаў – трох маладзечанскіх і вілейскага клуба “Дзяржынец”. Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін. Уваход бясплатны.

Сяргей ЗЯНЬКО.