У першым туры чэмпіянату Беларусі па футболе сезона-2010 у першай лізе клуб “Смаргонь” 17 красавіка дома саступіў мінскаму СКВІЧу з лікам 0:1

Па словах футбольнага эксперта “РГ” балельшчыка Мікалая Кіндры, пры роўнай гульні адзіны гол у матчы быў забіты на 83 хвіліне з-за памылкі нашага варатара. Мікалай Кіндра адзначыў, што гульцам “Смаргоні” не хапае сыгранасці. Ліцэнзію на ўдзел у чэмпіянаце клуб атрымаў за тыдзень да пачатку спаборніцтваў.

Сяргей ЗЯНЬКО