Звольнены са сваёй пасады адзін са следчых райаддзела міліцыі. У адносінах да міліцыянера былі ўзбуджаныя дзве крымінальныя справы па яго былой рабоце ў Мядзеле і цяперашняй – у Маладзечне.
Як паведамілі “РГ” 22 красавіка ў пракуратуры Мінскай вобласці, цяпер абедзве справы аб’яднаныя ў адну. Яе і вядзе абласная пракуратура. Справа расследуецца па артыкуле “Злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае асобай, што займае адказную пасаду”.

 Аддзел інфармацыі.