Супрацоўнікі Астравецкага РВЭС умеюць не толькі працаваць, але і спяваць, і танцаваць, і вершы дэкламаваць.

16 красавіка калектыў заняў другое месца ў абласным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці гродзенскага філіяла “Белтэлекам”. Дыпломы другой ступені астраўчане атрымалі таксама ў намінацыях “фальклорны калектыў”, “танцавальна-харэаграфічнае выкананне” і “чытальнікі”.

 Аддзел инфармацыі.