Два дарожна-транспартныя здарэнні адбыліся ў Вілейскім раёне вечарам 21 красавіка з-за няўважлівасці вадзіцеляў.

Па словах інспектара ДАІ Андрэя Дубаўца, на мосце праз Вілію, ля вёскі Ручавыя каля 18 гадзін аўтамабіль “Сітраэн-Санці” ўдарыў у заднюю частку “хуткую дапамогу” маркі “Газэль”. Абедзве машыны ехалі ў бок Мядзела. “Хуткая дапамога” спынілася, прапускаючы транспарт дорожных рабочых, а кіроўца “Сітраэна” заглядзеўся на раку і не паспеў прытармазіць.

Недалёка ад вёскі Сосенка каля 22.50 на Т-падобным перакрыжаванні жыхар Пастаўскага раёна на аўтамабілі “Міцубісі” з-за няўважлівасці вылецеў з дарогі ў Вілейскае вадасховішча. У абодвух здарэннях людзі не пацярпелі.

Аддзел інфармацыі.