Традыцыйная выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Камарова. Кола дзён” пройдзе сёлета ў Камарове 18-19 чэрвеня.
Сёлета на свяце шырэй, чым звычайна, будзе прадстаўлены агратурызм Мінскай вобласці: для прадстаўнікоў турыстычных фірм адбудзецца прэс-тур па Валожынскім, Маладзечанскім, Мядзельскім раёнах, а таксама “круглы стол”, у якім паўдзельнічаюць і абмяркуюць праблемы ў гэтай галіне гаспадары аграсядзібаў і іншыя зацікаўленыя асобы.

У праграме свята запланаваныя прэзентацыі Мядзельскага раёна, рамёстваў, выступленні творчых калектываў, уганараванне лепшых майстроў. Арганізатары – Мінаблвыканкам, Мядзельскі райвыканкам і Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва – плануюць, што ў выставе-кірмашы возьмуць удзел больш за 100 рамеснікаў з усёй Беларусі.

Святлана ЦІШКО.

“Кола дзён” у Камарове-2009 чытайце тут.