Начальнік дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігар Шупенка расказаў у інтэрв’ю “РГ”: 24 красавіка раніцай дзяўчынка пайшла на трэніроўку ў басейн. Аднак да басейна не дайшла. Бацькам па тэлефоне пазваніў трэнер па плаванні і сказаў, што яго выхаванка не з’явілася на трэніроўцы.

Пасля звароту бацькоў у міліцыю 25 красавіка дзяўчынка была аб’яўленая ў вышук. Супрацоўнікі абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, раённага аддзялення міліцыі і раённай пракуратуры пачалі тэрміновы вышук. Дзяўчынка дамоў вярнулася сама каля 23 гадзін. Як высветлілася, замест таго, каб пайсці ў басейн, школьніца села ў электрычку і паехала ў сталіцу.

Сяргей ЗЯНЬКО.