Пра гэта 27 красавіка “РГ” паведамілі ў “Маладзечнаміжрайгаз”.

Работы ў цэнтры горада, ля дамоў па Вялікім Гасцінцы, пачаліся ў сярэдзіне красавіка. Працуюць экскаватары і рабочыя. Месцамі задзейнічалі пад’ёмныя краны. Летась такія самыя ёмістасці даставалі ў сельскай мясцовасці. У зямлі, на глыбіні 2-2,5 метра, яны знаходзіліся гадоў 30.

Цяпер, калі амаль усе маладзечанцы карыстаюцца прыродным газам, па прызначэнні гэтыя ёмістасці не выкарыстоўваюцца. У зямлі яшчэ засталося 90 штук. Кожную з іх да канца года плануюць выкапаць, вызваліць ад рэшткаў газа, ачысціць ад зямлі і здаць на металалом. А тэрыторыю добраўпарадкуюць.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы Цішко.