У дзіцячай паліклініцы завяршаецца рамонт рэнтген-кабінета – плануецца, што абслугоўваць пацыентаў ён пачне ў сярэдзіне мая.

Памяшканне рыхтуюць да ўстаноўкі новага рэнтген-апарата беларускай вытворчасці, які набыло Міністэрства аховы здароўя. Ён можа рабіць здымкі ў гарызантальным і вертыкальным разрэзах. Стары апарат адпрацаваў каля 20 гадоў.

Святлана Цішко.