Левую руку траўмавала на працы 50-гадовая работніца Ашмянскага хлебакамбіната ў прыводзе транспарцёра.

Паведамленне аб здарэнні дзяжурны раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях атрымаў 26 красавіка позна ўвечары, у 21.31. Супрацоўнікі МНС пад кіраўніцтвам камандзіра аддзялення Аляксандра Куняўскага з дапамогай бензарэза вызвалілі жанчыну. Яе даставілі ў бальніцу. Ад шпіталізацыі жанчына адмовілася.

Святлана Цішко.