Чатыры падраздзяленні Вілейскіх выратавальнікаў і два Мядзельскіх тушылі 25 красавіка пажар у вёсцы Давыдкі Касцяневіцкага сельсавета.
Пачаўся ён з даху дома, хутчэй за ўсё ад няспраўнага коміна. А пасля таго, як узарваліся два газавыя балоны, агонь перакінуўся на хлявы. Дом выгараў амаль цалкам, у хлявах пашкоджаныя дахі. Гаспадары не пацярпелі.

Сяргей ЗЯНЬКО.