У другім туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе 25 красавіка футбольны клуб “Смаргонь” прайграў у Мар’інай Горцы “Рудзенску” з лікам 1:2.
Эксперт “РГ”, балельшчык са стажам Міка­лай Кіндра сказаў: яго не здзіўляе вынік гульні. Дэбютант першай лігі “Рудзенск” не хавае, што збіраецца сёлета выйсці ў вышэйшы дывізіён. Каманда мае добрую фінансавую падтрымку і моцны склад гульцоў.

Тым не менш, лік у гульні адкрылі нашы землякі. На 31 хвіліне вызначыўся Вярстак. Наш пераможны лік трымаўся нядоўга. Усяго дзве хвіліны. Гаспадары адыграліся на 33 хвіліне. Пераможны гол у матчы рудзенцы забілі ў другім тайме, на 54 хвіліне гульні.

Такім чынам, смаргонцы атрымалі другое паражэнне запар.

Сяргей ЗЯНЬКО.