Аператыўныя работнікі міліцыі 28 красавіка раскрылі грабеж, які здарыўся 22 красавіка ў вёсцы Смалёўшчына Пяршайскага сельсавета.

Тады ў дом 85-гадовай пенсіянеркі зайшлі тры невядомыя жанчыны і, пагражаючы расправай, сілай забралі ў яе тры мільёны трыста рублёў. Устаноўлена, што грабяжамі займаліся пяць чалавек – тры жанчыны і два мужчыны. Пакуль налётчыцы рабавалі пенсіянерку, мужчыны чакалі іх на вуліцы.

Самай маладой з кампаніі зламыснікаў 19 гадоў. Усе злачынцы – жыхары Маладзечна і Маладзечанскага раёна.

А ў вёсцы Пяршаі 22 красавіка 35-гадовы маладзечанец вынес з кватэры аднаго з дамоў лічбавы фотаапарат коштам 500 тысяч рублёў. Злачынства было раскрытае 27 красавіка.

“Свята месца пуста не бывае, – сказаў у інтэрв’ю “РГ” начальнік штаба райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў, – сваіх жулікаў пасадзілі, дык прыехалі мала­дзечанскія”.

Сяргей ЗЯНЬКО.