Інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова расказала ў інтэрв’ю “РГ”: паведамленне пра пажар у Красным паступіла ў 2 гадзіны 35 хвілін. Калі выратавальнікі прыехалі на месца, дом гарэў адкрытым полымем. Дах і перакрыцці ўжо абваліліся.

Пасля тушэння, у 4.10, на пажарышчы знайшлі цела гаспадара. У пакоі таксама ляжалі два газавыя балоны. Вентыль аднаго з іх быў адкрыты. Па словах суседзяў, гаспадар не злоўжываў спіртным, курыў толькі на вуліцы. Пячное ацяпленне і электраправодка, па словах Марыны Ермаковай, былі спраўныя.

Прычыну пажару і смерці гаспадара высвятляе пракуратура. Следчы Сяргей Сяляўка выязджаў на месца. Паводле яго слоў, папярэдне можна меркаваць, што гаспадар звёў рахункі з жыццём.

У поўнач 30 красавіка ў садовым таварыстве “Дубраўка”, што ў вёсцы Пазнякі, загарэўся дачны дом. Ён быў цалкам знішчаны агнём. Але перад гэтым суседзі здолелі выратаваць з агню 57-гадовага гаспадара. Папярэдняя прычына ўзгарання – трэшчына ў коміне дачы.

Сяргей ЗЯНЬКО.