Аўтамабіль “Форд-Транзіт” ноччу 1 мая на дарозе Плябань-Алёхнавічы сутыкнуўся з гужавой павозкай. У здарэнні пералом нагі атрымаў мужчына, што ехаў на возе.
“Форд” рухаўся ў накірунку Алёхнавічаў. У 4 гадзіны 20 хвілін гужавая павозка выехала насустрач яму, на паласу сустрэчнага руху. Сутыкненне было лабавым.

Па словах інспектара дарожна-паставой службы Дзмітрыя Стасюлевіча, прычынай здарэння стала няўважлівасць і абыякавасць кіроўцы павозкі, а таксама тое, што на возе не было святлоадбівальных элементаў.

Сяргей ЗЯНЬКО.