Забруджаные месцы ад 1 да 2 кюры на квадратны кіламетр пазначаны блакітным колерам.

У лясной гаспадарцы Вілейскага раёна 11 лясніцтваў. Агульная плошча лясоў складае 91 тысячу 821 гектар. Па словах інжынера-радыёлага лясгаса Алены Сялюк, забруджанымі цэзіем-137 застаюцца 337 гектараў. Гэта складае 0,37 працэнта ад агульнай плошчы лясоў. Забруджанасць – ад 1 да 2 кюры на квадратны кіламетр. Паводле інфармацыі Алены Сялюк, радыяцыйныя плямы засталіся ў Іжанскім, Ільянскім і Старынаўскім лясніцтвах.

У Іжанскім лясніцтве пляма знаходзіцца недалёка ад вёскі Заазер’е Любанскага сельсавета, побач з рэчкай Вузлянкай.

Пяць месцаў забруджана ў лесах Ільянскага лясніцтва. Гэтыя месцы паміж вёскамі Новая Гута і Залессе Хаценчыцкага сельсавета.

У Старынкаўскім лясніцтве тры месцы забруджаныя недалёка ад вёскі Мацькаўцы Альковіцкага сельсавета.

Дапушчальнай лічыцца забруджанасць да 5 кюры на квадратны кіламетр. Забруджаныя месцы ад 2 да 5 кюры на квадратны кіламетр ёсць у Маладзечанскім раёне. У Вілейскім забруджанасць не ўзнімаецца вышэй за 2 кюры. Тым не менш, напярэдадні сезона ягад і грыбоў нашы чытачы павінны ведаць, дзе дары лесу пажадана не збіраць.

У наступных нумарах “РГ” мы плануем паказаць забруджаныя месцы ў лясах іншых раёнаў нашага рэгіёна.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Забруджаны лес маладзечанскага раёну:

Не хадзіце ў забруджаны лес