Іншамарка рухалася ў бок Валожына. За рулём была сяброўка загінуўшай, якой таксама 19 гадоў, расказаў у інтэрв’ю “РГ” інспектар дарожна-паставой службы Дзмітры Стасюлевіч. Паводле слоў інспектара, у аўтамабілі на заднім сядзенні ехалі дзяўчына з хлопцам, равеснікі.

Каля паловы трэцяй ночы на дарогу раптам перад машынай выбег вожык. Кіроўца, каб не пераехаць яго, рэзка затармазіла, не справілася з кіраваннем, выехала ў правы кювет, дзе аўто перакулілася.

Падчас аварыі дзяўчына на заднім пасажырскім сядзенні ўдарылася галавой, гэта стала прычынай смерці. Хлопец, што сядзеў побач, і кіроўца машыны не пацярпелі.

“Дзяўчыне, якая была за рулём, безумоўна, не хапіла вопыту, – кажа Дзмітры Стасюлевіч, – яе вадзіцельскі стаж усяго чатыры месяцы. Яна не змагла правільна ацаніць дарожную абстаноўку. Гэта і прывяло да трагедыі”.

Па факце здарэння міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Дзмітры Стасюлевіча.