Начальнік штаба райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: аператыўнікі знайшлі падазронага ў злачынстве і змясцілі ў ізалятар. Ім аказаўся неаднаразова судзімы жыхар Маладзечна 1981 года нараджэння. Па папярэдніх дадзеных, на тэрыторыю зернесушылак зламыснік залазіў праз агароджу.

Потым, адціснуўшы дзверы, залазіў у аператарскую і краў электрапрыборы. 2 тысячы еўра – папярэдні кошт скрадзенага. Канчатковая сума ўдакладняецца.

 Сяргей ЗЯНЬКО.