Адзіным прызёрам у камандзе Мінскай вобласці на Алімпійскіх днях моладзі па лёгкай атлетыцы стаў Яўген Ільіч.

Ён заняў другое месца на дыстанцыі 1500 метраў – 4 хвіліны 7,58 секунды.

Спаборніцтвы прайшлі 4-6 мая ў Брэсце. Удзельнічалі дзяўчаты і юнакі 1993-1994 гадоў нараджэння.

Святлана ЦІШКО.