Аддзелы адукацыі, эканомікі і гандлю, а таксама фінансавы, моладзі і юрыдычны сектар пераехалі па іншых адрасах.

Аддзел моладзі, а таксама эканомікі і гандлю на час капітальнага рамонту будынка райвыканкама на Віленскай размесцяцца ў на Ясінскага, 25.

Ад 11 мая бухгалтэрыя, адміністрацыя і сектары аддзела адукацыі знаходзяцца ў адным будынку, на Маркава, 14. У іх былых кабінетах на Прытыцкага, 5 размесціцца фінансавы аддзел. Аддзел моладзі, а таксама эканомікі і гандлю – на Ясінскага, 25, дзе аддзел статыстыкі. Юрыдычны сектар – на Прытыцкага, 3.

Нумары тэлефонаў захаваюцца ранейшыя.

Пераезд адбыўся ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама на час капітальнага рамонту па Віленскай, 6. Таму будынку каля 55 гадоў. Рамонт павінны пачацца да канца гэтага месяца. Завяршыць яго плануюць у наступным годзе.

Святлана ЦІШКО.