Конкурс шматдзетных сем’яў Мінскай вобласці адбудзецца 14 мая, у вёсцы Сенніца Мінскага раёна.

Ад нашага рэгіёна ў ім удзельнічаюць пераможцы раённых этапаў – сем’і Нахай з Валожына (чацвёра дзяцей), Каўрус з Купы Мядзельскага раёна (чацвёра дзяцей), Мілаш з Людвінова Вілейскага раёна (трое дзяцей) і Саевіч (7 дзяцей) з Маркава Маладзечанскага раёна. Канкурсанты прадставяць свае візіткі, кулінарныя шэдэўры, сачыненні, напісаныя дома, пазмагаюцца ў конкурсах.

Святлана ЦІШКО.