Шагаў Анатоль Аляксандравіч– заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. 1952 (Ямінск, Любанскі р-н) – 2010 (Вілейка).

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Ямінск Любанскага раёна. У 1968 годзе паступіў у Маладзечанскае музычнае вучылішча, у 1972 – у кансерваторыю. У 1976-78 – галоўны хормайстар Дзяржаўнага акадэмічнага хору імя Цітовіча. З 1979 года жыве ў Вілейцы. У 1987 годзе атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. З 1988 года па 2009 год – дырэктар музычнай школы (з 1990 – школа мастацтваў). Кіраваў двума дарослымі хорамі (“Любанія” і “Ваяры”) і двума дзіцячымі (“Cantus” і “Мазаіка”).

Чытаць пра Анатоля Шагава:

“Стаў хормайстрам, бо не ведаў нот”

 “Не стала Анатоля Шагава”