У рэгіёне прайшлі сесіі раённых Саветаў дэпутатаў па выбарах старшыняў Саветаў. Сессія ў Мя­дзеле, пройдзе 14 мая.

У астатніх раёнах старшыні выбраныя. У Маладзечне старшынёй абраны Віктар Невяровіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Пасаду старшыні Вілейскага раённага Савета дэпутатаў заняла Наталля Радзевіч, якая працавала начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы.

Валожынскі Савет дэпутатаў узначаліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марына Ёда.

На сваіх пасадах засталіся старшыні ў Смаргоні і Ашмянах. У Смаргоні – Мікалай Шыш, у Ашмянах – Мікалай Квяткевіч.

Кіраваць Астравецкім раённым Саветам дэпутатаў будзе Валеры Барташэвіч. Дагэтуль ён працаваў спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі.

Святлана Цішко.