У ноч з 12 на 13 мая ў райцэнтры аграбілі 23-гадовага мужчыну. З пацярпелага знялі туфлі, акуляры, скураны рамень і забралі мабільны тэлефон.

Пракурор Астравецкага раёна Аляксандр Марцінчык расказаў інтэрв’ю “РГ”: здарэнне адбылося каля дзвюх гадзін ночы. Нападальнікаў было двое. Забіраючы рэчы, яны пабілі сваю ахвяру, але нямоцна.

Міліцыя раскрыла злачынства. Грабежнікаў затрымалі. Імі аказаліся два 21-гадовыя мясцовыя жыхары. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Грабеж”, здзейснены групай асобаў”. Злачынства караецца абмежаваннем свабоды на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Сяргей ЗЯНЬКО.