Спаборніцтвы па фехтаванні і конным спорце прайшлі ў Маладзечне і Палачанах 14-16 мая. Маладзечанцы – у ліку прызёраў.
Як паведамілі ў аддзеле па фізкультуры, спорце і турызме Маладзечанскага райвыканкама, ад пятніцы да нядзелі на базе гандлёва-эканамічнага каледжа адбылося першынство Беларусі “Алімпійскія дні моладзі” сярод юнакоў і дзяўчат па фехтаванні.

У агульнакамандным заліку каманда Маладзечанскага раёна заняла трэцяе месца. У асабовым заліку бронзавымі прызёрамі сталі Паліна Каспяровіч з Вытрапаўшчыны і Яўген Руткоўскі з Конавічаў.

На першынстве Мінскай вобласці па конным спорце ў Палачанах маладзечанцы занялі дзевяць прызавых месцаў. Пераможцай стала прадстаўніца Палачанаў Ірына Плотнікава.

Сяргей ЗЯНЬКО.