Народны ансамбль песні “Зорны россып” ашмянскай мытні 20 мая выступіў у Брэсце на пасяджэнні кіраўнікоў мытных органаў 13 краін – Садружнасці незалежных дзяржаў, а таксама Літвы і Латвіі.

Як расказала “РГ” галоўны інспектар аддзела кадраў Алена Калыбіна, “Зорны россып” – адзіны ў Беларусі творчы мытны калектыў, які мае званне “народны”. 21 мая, калі гэты нумар газеты выходзіць у свет, “Зорны россып” перад камісіяй упраўлення культуры аблвыканкама пацвярджае сваё званне.