Футбольны клуб “Маладзечна” 19 мая ў другой лізе чэмпіянату Беларусі прайграў у гасцях “Слуцкцукру” з лікам 0:2.

Па словах трэнера Віталя Казяка, першы гол нашы прапусцілі на 35 хвіліне, другі – на 68. Маладзечанцы не рэалізавалі шмат створаных момантаў. У гэты ж дзень у першай лізе маладзечанскі легіянер Яўген Курловіч на 85 хвіліне выратаваў ад паражэння “Смаргонь”. Гульня ў гасцях з мікашэвіцкім “Гранітам” завяршылася нічыёй 1:1. Гол у свае вароты смаргонцы прапусцілі ўжо на 2 хвіліне сустрэчы.

Бойка ў Слуцку. Фотарэпартаж.