Незадэклараваныя норкавыя шкуркі спрабавала правезці 15 мая ў Беларусь грамадзянка Літвы ў цягніку “Калінінград–Масква”.

Супрацоўнікі смаргонскай пагранічнай групы на верхніх паліцах знайшлі 60 шкурак з футрам чорнага і 31 шкурку блакітнага колеру. Затрыманы груз, папярэдне ацэнены ў 6 мільёнаў рублёў, перададзены супрацоўнікам Ашмянскай мытні.