Дзяцей-інвалідаў з групы “Ластаўка”, супрацоўнікаў краязнаўчага музея і бібліятэкі запрасіла ў Міжнародны дзень музеяў, 18 мая, у фальварак “Багданава” яго гаспадыня Клаўдзія Дубовік.

Госці паглядзелі кніжную і этнаграфічную выставы. Перад імі выступіў вакальны ансамбль “Бабіна лета” вілейскага Палаца культуры. Для дзяцей іх мамы і выхавальніцы наладзілі на прыродзе конкурсы і гульні.

“Вялікая заслуга Клаўдзіі Дубовік у тым, што яна адраджае былую славу сядзібы “Багданава”. Ужо добраўпарадкаваная ўязная алея, наведзены парадак у самой сядзібе”, – адзначыла ў інтэрв’ю “РГ” старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава.

Святлана ЦІШКО.