Футбольнае поле маладзечанскага стадыёна моцна не пацерпіць падчас канцэрта, які пройдзе ў Маладзечне 26 мая.

 

На гарадскім стадыёне 26 мая выступяць зоркі расійскай эстрады — Анжаліка Варум, Леанід Агуцін і іншыя.

“Сцэна на футбольным полі стаяць не будзе – гэта было нашай асноўнай умовай”, – сказаў 24 мая ў інтэрв’ю “РГ” дырэктар стадыёна Аляксей Язневіч.

Паводле яго слоў, сцэну ўсталююць за футбольнымі варотамі, тымі, што бліжэй да пляцоўкі са штучным пакрыццём. Па полі, калі захочуць, пройдуць хіба што артысты. Але гэта, на думку Аляксея Язневіча, моцнай шкоды не нанясе.

Святлана ЦІШКО.