На плошчы Леніна пасадзяць кветкі, а пальмы ўсталююць на дзіцячай пляцоўцы ў парку.

Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” 21 мая расказала начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама Галіна Кажарновіч.

Да 65-годдзя Дня Перамогі ў адпаведнасці з рашэннем Мінаблвыканкама на плошчы зрабілі Алею герояў – восем рабінак у памяць пра Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы, лёс якіх звязаны з Вілейшчынай.

Вакол дрэўцаў – арыгінальныя агароджы, зробленыя навучэнцамі прафесійна-тэхнічнага каледжа. Шыльдачкі для іх выканалі на заводзе “Зеніт”.

Таксама вакол тэрыторыі касцёла Узвіжання святога крыжа цяпер усталёўваюць агароджу. Грошы на гэта сабралі парафіяне.

Святлана ЦІШКО.

Фота http://vialejka.org