На аўтадарозе Маладзечна–Вілейка, паблізу павароту на Даманова, сёння каля 12 гадзін сутыкнуліся дзве машыны. Ёсць загінуўшыя і пацярпелыя.

У 14.10 начальнік вілейскай дзяржаўтаінспекцыі Валеры Губіч з месца здарэння па тэлефоне расказаў “РГ”: сутыкнуліся “Таёта” і “Хонда”. Сутыкненне было лабавое.

Загінулі два чалавекі, якія ехалі ў “Хондзе”. Іх асобы і ўзрост устанаўліваюцца. Яшчэ трое ўдзельнікаў аварыі адпраўленыя ў бальніцу. Іншыя падрабязнасці, сярод іх і прычыну здарэння, Губіч пакуль не ўдакладняе.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Пра гэта здарэнне таксама:

Памёр другі пасажыр “Хонды”

Трагедыяй ля Даманова зоймецца вобласць

Яшчэ раней:

Ля Даманова разбілася таксі. Ёсць ахвяры

Маршрутка да Вілейкі не даехала

Фота забяспечана Андрэем Дудурчыкам.