Аддзел культуры Маладзечанскага райвыканкама запрашае маладых спевакоў ад 9 да 30 гадоў прыняць удзел у адборачным туры рэгіянальнага фестывалю-конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”.

Фінал фестывалю-конкурсу сёлета пройдзе 27 чэрвеня ў Ашмянах. У кожнай з чатырох узроставых груп (9-13, 14-17, 18-23, 24-30 гадоў) могуць удзельнічаць не больш за два прадстаўнікі ад кожнага раёна нашага рэгіёна.

Святлана ЦІШКО.