На ўскраіне Краснага пад гарой у накірунку Ракуцёўшчыны на агародзе Ядвігі Шорац стаіць абгароджаны на трохкутнік участачак з папераджальным надпісам: “Сібірская язва!”. (Архіўны матэрыял. Дата публікацыі ў “РГ” – 16 лістапада 2001 года).

Праўда, сама гаспадыня ў гэта не надта верыць. Тым больш, што яна пра гэтую небяспечную лапінку зямлі дачулася толькі праз год 12 пасля таго, як пасялілася тут з мужам Баляславам. Прыехалі ў Краснае з Мардасоў на Вілейшчыне. Сяліліся там, дзе ўчастак выдзелілі. Выбіраць не даводзілася.

Цяпер кожную зіму дзеці катаюцца з гары на санках, не зважаючы на папераджальны надпіс. Ды і сама гаспадыня кожнага году садзіць агарод, які мяжуе з небяспечным участкам. Мяжуе – умоўна кажучы. Мяжа – плот. І ўсё. Цяпер толькі дакументы пацвярджаюць факт пахавання тут у 1953 годзе калгаснай каровы, хворай на сібірскую язву. Нават удзельнік тых падзей – васьмідзесяцігадовы Андрэй Харашэвіч, на той час конюх, – не верыць, што тут быў выпадак з язвай.

Ветурач-эпізаатолаг райветстанцыі Ганна Лазар сцвярджае, што калі ёсць дакументы аб выпадках хваробы на сібірскую язву, то яны маглі з’явіцца толькі ў выпадку іх пацвярджэння лабараторнымі даследаваннямі. Так што папярэджанні аб небяспецы – не пусты гук.

Такімі папераджальнымі знакамі пазначаюцца ўсе вядомыя ачагі сібірскай язвы. Непадалёк ад вёскі Вязавец на Маладзечаншчыне.

Аляксандр МАНЦЭВІЧ.

Фота Аляксандра Манцэвіча, 2001 год.

Працяг тэмы + карта сібіраязвенных могільнікаў у публікацыі “Ачагі сібірскай язвы”.

Здарэнне на хутары

Сімптомы і праяўленні сібірскай язвы 

Пагроза сібірскай язвы застаецца