Каля сотні чалавек былі эвакуяваныя 29 мая з чыгуначнага вакзала ў Маладзечне з-за падманнага паведамлення аб мініраванні.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА. У міліцыю каля 18.00 паступіла паведамленне аб мініраванні маладзечанскага чыгуначнага вакзала. На месца аператыўна выехалі работнікі міліцыі, група размініравання вайсковага гарнізона Мінска 5448 і падраздзяленне МНС.

Праверка завяршылася ў 20.25. Мініраванне аказалася непраўдзівым, у выніку абследавання будынку ніякіх выбуховых прыладаў спецыялісты не выявілі.

Рух цягнікоў падччас праверкі не спыняўся, пасажыры сядалі ў цягнікі з запасной платформы. Адразу пасля заканчэння работы спецыялістаў па размініраванні, міліцыі і МНС праца вакзала пачалася ў звычайным рэжыме.

Падазраваны ў прадастаўленні непраўдзівай інфармацыі затрыманы, па справе ідзе разбіральніцтва.

Больш падрабязнасцей тут:

“Тэрарыст” змешчаны ў камеру

Аддзел інфармацыі.