Юры Горыд з Ашмянаў стаў прызёрам адкрытага конкурсу фатаграфіі “4383 дні дзяцінства”.

Яго фота “Разам” заняло трэцяе месца ў намінацыі “Street photo” (здымак на вуліцы, на адкрытай прасторы), работа “Мой Міша” – таксама трэцяе месца ў намінацыі “Партрэт”. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 28 мая ў Мінску, у нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭКСПА”.

Конкурс фатаграфіі “4383 дні дзяцінства” аб’явіў Беларускі дзіцячы фонд, каб нагадаць дарослым, што свет дзяцінства не заўсёды радасны і бесклапотны. Каля 1500 работ даслалі фатографы не толькі з Беларусі, але і з іншых краін Еўропы. Журы адзначыла 10 чалавек (усяго ўдзельнічала каля 200). Сярод іх – Юры Горыд з Ашмянаў.

Падрыхтавала Cвятлана ЦІШКО.