Першую ў гэтым сезоне буйную перамогу атрымалі смаргонцы 29 мая ў Мазыры. Два галы ў вароты “Славіі” забіў Дзмітры Вярстак. Ён жа вызначыўся дзвюма дакладнымі перадачамі, пасля якіх забілі Лужанкоў і Кухлей.
“У гэтым матчы мы адназначна былі мацнейшыя, – сказаў у інтэрв’ю “РГ” галоўны трэнер “Смаргоні” Генадзь Мардас. – Роўнай гульня была хіба што першыя 10 хвілін. Гаспадары нават трапілі мячом у перакладзіну нашых варот. Далей мы кантралявалі мяч і не пакінулі шансаў саперніку”.

Першы гол адбыўся на 35 хвіліне. Вярстак сваёй перадачай вывеў адзін на адзін з варатаром гаспадароў Аляксандра Лужанкова – 0:1. На перапынак каманды пайшлі з мінімальнай перавагай нашых землякоў.

Усяго тры хвіліны ў другой палове сустрэчы спатрэбілася Вярстаку, каб падвоіць лік. На 48 хвіліне Дзмітры галавой накіраваў мяч у сетку – 0:2. Ён жа праз 10 хвілін даводзіць лік да буйнога – 0:3. І за тры хвіліны да канца матча Дзмітры аддае перадачу Уладзіміру Кухлею, які ставіць канчатковую кропку ў матчы – 0:4.

Наступны матч праводзім дома ў Смаргоні 6 чэрвеня з гродзенскім “Белкардам”.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Турнірная табліца пасля васьмі тураў:

1.          Гомель       19

2.          Граніт         17

3.          Хваля         16

4.          ДСК  15

5.          Рудзенск    14

6.          Хімік 14

7.          Белкард      13

8.          СКВІЧ        12

9.          Смаргонь   11

10.        Верас         9

11.        Баранавічы 9

12.        Полацк       7

13.        Славія-Мазыр      7

14.        Ведрыч-97 6

15.        Ліда  4

16.        Камунальнік        3