Рух на 15‑м км аўтадарогі Мінск — Маладзечна — Нарач (кафэ «Узбярэжжа») сёння будзе абмежаваны. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Рух, паведамляе БелТА, перакрыюць у абодвух напрамках з 21.00 да 23.00 у сувязі з тым, што на названым участку трасы ў Мінскім раёне будуць праводзіцца здымкі тэлевізійнага серыяла.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтаўладальнікаў прабачыць і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі.

Аддзел інфармацыі.