У ноч на 1 чэрвеня абакралі магазін у вёсцы Яршэвічы. Невядомы злодзей абясточыў сігналізацыю, выняў шыбу і залез у тамбур магазіна.

Там сарваў навясныя замкі і ўвайшоў у гандлёвую залу. Здабычай зламысніка стала гарэлка, віно, цыгарэты, шакалад, алей, сыравэнджаныя кілбасы.

Агульная шкода, нанесеная магазіну, складае больш за 10 базавых велічынь (больш за 350 тысяч рублёў). Злодзея шукаюць, узбуджаная крымінальная справа, паведаміў “РГ” начальнік штаба райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў.

Сяргей ЗЯНЬКО.