На 9 чэрвеня запланаваны ў Вілейцы паказ фільма Вітаса Дамашавічуса з Літвы, прысвечанага першай беларуска-літоўскай экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча”, якая адбылася ў 2007 годзе.

У той раз Вітас Дамашавічус пераадолеў з камерай усё падарожжа – ад першага дня да апошняга. У Беларусі фільм пакажуць упершыню, яго прэм’еры ўжо прайшлі ў Польшчы і Літве.

Па словах арганізатара сёлетняй экспедыцыі Міхаіла Петуха, папярэдне запланавана, што паказ адбудзецца ў Ніжнім парку. Пачаць мяркуюць у 22.30. Калі час і месца зменяцца, мы паведамім на нашым сайце.

Святлана ЦІШКО.

Фота Аляксандра Манцэвіча.