Вілейская міліцыя шукае 20-гадовую Алену Пацяршук, якая 1 чэрвеня пайшла са свайго дома, што ў вёсцы Старынкі, 85, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае.

Алена Сяргееўна Пацяршук. Нарадзілася 9 студзеня 1990 года ў Мінску. Зарэгістраваная ў сталіцы на вуліцы Пятра Глебкі, 26-51. Жыла ў Старынках Вілейскага раёна. Працавала на конным двары “Старынкі”.

Прыкметы зніклай: На выгляд – 20 гадоў. Рост – 175-177 сантыметраў. Хударлявага целаскладу. Валасы прамыя, светла-русыя, даўжынёй каля 30 сантыметраў. Вочы блакітныя.

Была апранутая: светла-бэжавая кароткая куртка, сінія джынсы. Пры сабе мела мабільны тэлефон маркі ZTE.

Асаблівыя прыкметы: на спіне злева драпіны ад падзення з каня.

Калі вы ведаеце пра месцазнаходжанне ці лёс Алены Пацяршук, паведаміце, калі ласка, у вілейскую міліцыю па тэлефонах: 8 (01771) 5-64-62 ці 8 (01771) 5-43-78. Альбо ў абласное ўпраўленне міліцыі па тэлефонах: 8 (017) 229-04-03 ці 8 (017) 204-60-63.

Міліцыя гарантуе ананімнасць паведамленняў.

Аддзел інфармацыі.