Харашэвіч Кастусь (Канстанцін Іванавіч).

Нарадзіўся 6 ліпеня 1927 года ў вёсцы Літва (цяпер у Маладзечанскім раёне). Беларускі мастак-жывапісец. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958 г.). Член Беларускага саюза мастакоў з 1969 года.

Вучань Барыса Кіта.

Карціна Харашэвіча “Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай вёсцы” стала дыпломнай, калі ў 1958 годзе ён скончыў мастацкае вучылішча ў Мінску.

Творчасць мастака-пейзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш за 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі нашага краю.

Тэмы яго твораў — гэта старонкі жыцця беларускага народа, яго гісторыя. Апошнія 10 гадоў мастак працуе над стварэннем галерэі партрэтаў дзеячаў культуры і гісторыі, нашых знакамітых землякоў.

Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінскім абласным краязнаўчым музеі (Маладзечна), Скандынаўскім цэнтры ў Мінску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Германіі, ЗША, Канадзе і Ізраіля.

Аўтар кнігі ўспамінаў “Зведанае і перажытае”, 2004 год.

Мой настаўнік Барыс Кіт

Моцнае натхненне Харашэвіча