На заключным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства навучэнцаў, якія вучацца на муляраў, першыя два месцы занялі хлопцы з Маладзечанскага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Конкурс прайшоў 1-4 чэрвеня ў Мінску. У асабовым заліку перамог Дзмітры Строк, другое месца заняў Яўген Ляшкевіч. Яны атрымалі каштоўныя падарункі (радыётэлефон і наручны гадзіннік адпаведна). У складзе каманды Мінскай вобласці гэтыя хлопцы разам з калегам з Барысаўскага будаўнічага ліцэя таксама перамаглі.

На папярэднім конкурсе, які адбыўся пяць гадоў таму, найлепшы вынік паказаў Уладзімір Эгліс з Маладзечанскага раёна.

Святлана ЦІШКО.

На конкурсе будучых будаўнікоў. Фотарэпартаж